Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

зыб назоўнік | мужчынскі род

Лёгкае хістанне воднай паверхні, рабізна на ёй.

  • Азёрны з.

зыбавіца назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і зыб.

зыбацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Гушкацца, то падымаючыся, то апускаючыся.

  • З. на нагах.
  • Лодка зыбаецца на вадзе.
  • Кладка зыбаецца.

|| аднакратны дзеяслоў: зыбануцца і зыбнуцца.

|| назоўнік: зыбанне.

зыбаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Калыхаць у зыбцы; гайдаць.

  • З. дзіця.
  • Хвалі зыбаюць човен.

|| аднакратны дзеяслоў: зыбануць і зыбнуць.

|| назоўнік: зыбанне.

зыбка назоўнік | жаночы род

Калыска, падвешаная на гнуткай жэрдцы, прымацаванай да столі.

  • Калыхаць у зыбцы.

зыбкі прыметнік

  1. Які можа зыбацца, гушкацца, гнуткі.

    • Зыбкае балота.
    • Зыбкая кладка.
  2. Які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання.

    • Зыбкая паверхня возера.

|| назоўнік: зыбкасць.

зыбун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Зыбкі грунт.

  2. толькі -оў.

    • Рухомыя зыбучыя пяскі.

зыбучы прыметнік

Тое, што і зыбкі.

  • Зыбучыя пяскі.

|| назоўнік: зыбучасць.

зызнуць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Ацякаць, набракаць.

  • Рукі зызнуць.

зык назоўнік | мужчынскі род

Рэзкі адрывісты гук, выкрык.

  • Аднекуль даносіўся трывожны з.