Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

зрадніцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Зблізіцца, пасябраваць, звыкнуцца.

  • З. з работай.

зрадніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зблізіць, зрабіць сябрамі, цесна звязаць.

  • Іх зрадніла агульная справа.

зразу прыслоўе | размоўнае

Тое, што і адразу.

зразумелы прыметнік

  1. Даступны разуменню.

    • Зразумелае пытанне.
    • Дакладчык даволі зразумела (прыслоўе) растлумачыў факты, падзеі.
  2. Апраўданы, небеспадстаўны.

    • Цалкам зразумелае пярэчанне.
  3. зразумела, пабочн. сл. Вядома, канечне.

    • Я, зразумела, згадзіўся на яго прапанову.
  4. зразумела, безасабовая форма у знач. выказніка: Ясна.

    • Усё зразумела.

|| назоўнік: зразумеласць.

зразумець дзеяслоў | закончанае трыванне

Уясніць значэнне чаго-н., сэнс чыіх-н. слоў, учынкаў.

  • З. тлумачэнне настаўніка.
  • З. ісціну.
  • З. сутнасць справы.
  • З. сваю памылку.
  • З. адзін аднаго.

зразы назоўнік | жаночы род

Мясныя катлеты з начынкай.

  • З. з рысам.

зранку прыслоўе

  1. У пачатку дня, раніцай.

    • З. пайшоў дождж.
  2. З пачатку дня, з раніцы.

    • З. на нагах.

зраніць1 дзеяслоў | закончанае трыванне

Нанесці каму-н. многа ран.

  • З. усё цела.

зраніць2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Нарадзіць дзіця мёртвым.

зрасці дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Зарасці, пакрыцца расліннасцю.

    • Сцежкі пырнікам зраслі.
  2. Вырасці, урадзіць.

    • Жыта зрасло, як сцяна.