Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

зоа прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да заалогіі, напр. зоакабінет, зоафакультэт;
  2. які мае адносіны да жывёл, напр. зоаінжынер, зоамагазін, зоапаталогія, зоапланктон; «зоа…» пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад.

зоагеаграфія назоўнік | жаночы род

Навука пра геаграфічнае распаўсюджанне жывёл.

|| прыметнік: зоагеаграфічны.

золак назоўнік | мужчынскі род

Пачатак світання.

  • Устаць на золку.

золата1 назоўнік | ніякі род

  1. Высакародны метал жоўтага колеру, які ўжыв. як мера каштоўнасцей і ў каштоўных вырабах.

    • Чыстае з.
    • Не ўсё з., што блішчыць (прыказка).
    • Чырвонае з.
    • Чорнае з. (пра нафту).
    • Белае з. (пра бавоўну).
  2. зборны назоўнік: Манеты або вырабы з гэтага металу.

    • Купіць рэч за з.
    • Хадзіць у золаце.
    • Заваяваць з. на алімпіядзе (залаты медаль; размоўнае).
  3. Пазалочаныя шаўковыя ніткі.

    • Шыць золатам.
  4. пераноснае значэнне: Пра таго (тое), што вылучаецца добрай якасцю, вартасцю (ужыв. таксама як ласкальная форма зварот).

    • Чалавек ён — з.!
    • З. ты маё!

|| памяншальна-ласкальная форма: золатка і золатца.

|| прыметнік: залаты.

  • З. пясок.
  • З. запас.
  • З. прызёр (хто атрымаў залаты медаль).
  • Залатыя горы абяцаць каму-н. (абяцаць вялікія даброты, багацце).

золата2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню:

  1. слову золата, напр. золатаздабыча, золаташукальнік;
  2. слову залаты, напр. золатавалосы, золатагаловы.

золаталрамысловец назоўнік | мужчынскі род

  1. Работнік золатапрамысловасці.

  2. Уладальнік залатых прыіскаў.

золатапрамысловасць назоўнік | жаночы род

Галіна горнай прамысловасці, якая занята здабычай золата.

|| прыметнік: золатапрамысловы.

золаташукальнік назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца адшукваннем і распрацоўкай залатых радовішчаў, россыпаў.

|| прыметнік: золаташукальніцкі.

золкі прыметнік

Сыры, пранізліва халодны (пра надвор’е, вецер, дождж).

  • З. вецер.

|| назоўнік: золкасць.

золь назоўнік | жаночы род

Сырое, пранізлівае халоднае надвор’е.