Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

злабадзённы прыметнік

Істотны для дадзенага моманту, надзённы.

  • Злабадзённае пытанне.

|| назоўнік: злабадзённасць.

злавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Адчуваць злосць.

|| закончанае трыванне: узлавацца і раззлавацца.

злаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Абуджаць злосць у каго-н.

  2. Тое, што і злавацца.

|| закончанае трыванне: узлаваць і раззлаваць.

злавесны прыметнік

Які прадвяшчае няшчасце, зло.

  • Злавесная цішыня.
  • Злавесныя прыметы.

злагада назоўнік | жаночы род | размоўнае

Згода, дружныя адносіны.

  • Жыць у злагадзе.

зладжаны прыметнік

  1. Такі, у якім дасягнута ўзаемная згода, дружны.

    • Зладжаная работа.
  2. Стройны, гарманічны.

    • Зладжаныя спевы.

|| назоўнік: зладжанасць.

зладзеяваты прыметнік

Падобны на зладзейскі, хітры.

  • Зладзеяватая ўхмылка.

|| назоўнік: зладзеяватасць.

зладзюга назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае

Тое, што і злодзей.

зладзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць, пабудаваць.

    • З. калёсы.
    • 3 банкет (пераноснае значэнне).
  2. Прыйсці да згоды, справіцца з кім-, чым-н.

    • Мы з ім зладзім.
    • З. з дзецьмі.
  3. Зрабіць узгодненым, стройным.

    • З. галасы.

|| незакончанае трыванне: зладжваць.

злажыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Сабраць грошы на якую-н. агульную справу, скласціся (у 5 знач.).

  2. Узяўшы стрэльбу, прыцэліцца.

    • З. і стрэліць.
  3. Налаўчыцца, прызвычаіцца.

    • З. ў рабоце.

|| незакончанае трыванне: складацца і складвацца.