Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

зжаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пажаваўшы, з’есці.

  2. Сапсаваць жаваннем.

    • Цяля зжавала кашулю.

|| незакончанае трыванне: зжоўваць.

зжаліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Праявіўшы, адчуўшы жаласць, зрабіць што-н. патрэбнае, прыемнае для каго-, чаго-н., злітавацца.

  • З. над небаракам.

зжахнуцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Раптоўна і моцна спужацца.

зжаўцелы прыметнік

Які зжаўцеў, стаў жоўтым.

  • Зжаўцелыя старыя здымкі.

зжоўклы прыметнік | размоўнае

Тое, што і зжаўцелы.

  • Зжоўклая трава.

зжынаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і жаць.

зжыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Жывучы разам, звыкнуцца, здружыцца.

    • З. з новымі таварышамі.
  2. пераноснае значэнне, з чым. Прывыкнуць.

    • З. з абставінамі.
    • З. з вобразам (пра акцёра: пераўвасобіцца ў мастацкі вобраз).

|| незакончанае трыванне: зжывацца.

зжыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. каго (што) з чаго і без дапаўнення. Стварыўшы невыносныя ўмовы, не даць жыць каму-н. дзе-н.

    • Зжылі злоснікі добрага чалавека.
    • З. са свету (змучыць чым-н.).
  2. Пазбавіцца ад чаго-н., выкараніць у сабе што-н.

    • З. недахопы.
  3. Пражыць (жыццё, многа гадоў і пад.).

    • Чалавек жыццё зжыў і розуму не набраўся.

|| незакончанае трыванне: зжываць.