Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

згабляваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Габлюючы, зняць, счысціць.

  • З. няроўнасці.

|| незакончанае трыванне: згаблёўваць.

згаварыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Дамовіцца адносна якіх-н. дзеянняў.

    • З. пайсці ў ягады.
  2. Дасягнуць узаемнага разумення, пагаднення ў размове.

    • З табой не згаворышся.

|| незакончанае трыванне: згаворвацца.

згавор назоўнік | мужчынскі род

Узаемная дамоўленасць, узаемнае пагадненне.

  • Усе сабраліся на мітынг без згавору.

згаворлівы прыметнік

Такі, з якім лёгка згаварыцца (у 2 знач.).

  • З. чалавек.

|| назоўнік: згаворлівасць.

згадзіцца1 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. на што і з інфінітывам: Даць згоду (у 1 знач.) на што-н.

    • З. ехаць у камандзіроўку.
  2. Выказаць, пацвердзіць сваю згоду (у 2 знач.) з кім-, чым-н.

    • З. з думкай таварыша.

|| незакончанае трыванне: згаджацца.

згадзіцца2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Аказацца прыгодным, спатрэбіцца.

  • Што ў лесе родзіцца, тое ў хаце згодзіцца (з народнай творчасці).

згаладалы прыметнік

Які доўга цярпеў голад, знясілены ад працяглага галадання.

  • Згаладалыя людзі.

згаладацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Нацярпецца голаду.

  • З. за дарогу.
  • З. па добрай кнізе.

згалелы прыметнік

  1. Голы, апусцелы (пра дрэвы, палі і пад.).

    • Згалелыя нівы.
  2. пераноснае значэнне: Збяднелы.

    • З. шляхцюк.

|| назоўнік: згалеласць.

згаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрэзаць брытвай.

  • З. вусы.

|| незакончанае трыванне: згольваць.