Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

збавіцель назоўнік | мужчынскі род

Той, хто збаўляе каго-н. ад каго-, чаго-н., выратавальнік.

|| жаночы род: збавіцелька.

|| прыметнік: збавіцельскі.

збавіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Выратавацца, пазбегнуць; сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

  • З. ад смерці.
  • З. ад лішніх клопатаў.

|| незакончанае трыванне: збаўляцца.

збавіць1 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адняць частку чаго-н. з мэтай змяншэння (цаны, колькасці і пад.); некалькі зменшыць, убавіць.

    • З. дзесяць рублёў з агульнай сумы.
    • З. крок (пайсці цішэй).
  2. Пахудзець.

    • З. у вазе.
  3. Зменшыць сілу чаго-н.

    • З. тон.
    • З. газ.

|| незакончанае трыванне: збаўляць.

|| назоўнік: збаўленне і збаўка.

збавіць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Выратаваць, даць пазбегнуць чаго-н.

  • З. ад смерці.
  • З. душу ад пакут.

|| незакончанае трыванне: збаўляць.

збажына назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Агульная назва хлебных злакаў, а таксама зерне хлебных злакаў.

  • Хваляй разбягаецца калгасная з.
  • Мяшкі са збажыной.

збалансаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. балансаваць.

  2. Ураўнаважыць (у 2 знач.), узгадніць, суразмерыць.

    • З. магчымасці.

|| назоўнік: збалансаванасць.

збалбатнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Сказаць тое, чаго не варта было гаварыць; прагаварыцца ў гутарцы.

  • З. глупства.

збалелы прыметнік

Змучаны болем, пакутамі.

  • Збалелае цела.
  • Збалелае сэрца.

збалець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Змучыцца, спакутавацца.

  • Збалела матчына сэрца.

збан назоўнік | мужчынскі род

Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку.

|| памяншальная форма: збанок і збаночак.

|| прыметнік: збанны.