Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

жываглот назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Бязлітасны і жорсткі чалавек, здатны прыцясняць людзей і нажывацца за іх кошт.

|| жаночы род: жываглотка.

|| прыметнік: жываглоцкі.

жывадзёр назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Той, хто забівае і здымае скуру з забітай жывёлы.

  2. Жорсткі бязлітасны чалавек.

|| жаночы род: жывадзёрка.

|| прыметнік: жывадзёрскі.

жывакост назоўнік | мужчынскі род

Высокая травяністая расліна сямейства бурачнікавых, з вялікім лісцем і жоўгымі або блакітнымі кветкамі, якая расце па сырых канавах, берагах рэк.

|| прыметнік: жывакоставы.

жывапіс назоўнік | мужчынскі род

  1. Від выяўленчага мастацтва, звязаны з адлюстраваннем прадметаў і з’яў рэальнага свету пры дапамозе фарбаў.

    • Школа жывапісу.
  2. зборны назоўнік: Творы гэтага віду мастацтва.

    • Станковы ж.

|| прыметнік: жывапісны.

  • Жывапісная майстэрня.

жывапісец назоўнік | мужчынскі род

Мастак, які займаецца жывапісам.

жывапісны прыметнік

  1. гл. жывапіс.

  2. Прыгожы, варты быць адлюстраваным у жывапісе.

    • Ж. куток Белай Русі.
  3. пераноснае значэнне: Вобразны, яркі, выразны.

    • Жывапіснае апавяданне.

|| назоўнік: жывапіснасць.

жывародзячы прыметнік

Які дае патомства ў выглядзе жывых дзіцянят.

  • Жывародзячая яшчарка.

жыварыбны прыметнік

Прызначаны для трымання або перавозкі жывой рыбы.

  • Ж. садок.
  • Жыварыбнае судна.

жывасілам прыслоўе

Сілком, гвалтоўна.

  • Забралі ж. і павезлі.

жыватворны назоўнік | жаночы род | высокае

Які дае жыццё, ажыўляе, умацоўвае сілы, энергію, дабратворны.

  • Жыватворная сіла вясны.
  • Ж. клімат.

|| назоўнік: жыватворнасць.