Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

жуда назоўнік | жаночы род

Тое, што і жудасць.

жудасны прыметнік

  1. Поўны пачуцця страху, чаго-н. непрыемнага, жахлівага.

    • Ж. сон.
    • Жудасныя думкі.
  2. пераноснае значэнне: Надзвычай вялікі, вельмі моцны.

    • Жудасная эксплуатацня.

|| назоўнік: жудаснасць.

жудасць назоўнік | жаночы род

Трывожнае пачуццё страху, адчуванне бяды.

  • Ж. напала на чалавека.

жужаль назоўнік | мужчынскі род | абласное

  1. Шлак.

  2. Гразевая або гнаявая жыжка.

жужальцы назоўнік

Вырасты, якія замяняюць заднія або пярэднія крылы ў некаторых насякомых.

жужань назоўнік | мужчынскі род

Драпежны начны жук (шкоднік азімых).

жук назоўнік | мужчынскі род

  1. Насякомае з жорсткім надкрыллем.

    • Майскі ж.
    • Ж.-гнаявік.
  2. пераноснае значэнне: Хітры пранырлівы чалавек (размоўнае).

|| памяншальная форма: жучок.

жульніцтва назоўнік | ніякі род

Занятак жуліка, ашуканства, махлярства.

|| прыметнік: жульніцкі.

жульнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Карыстацца жульніцкімі прыёмамі, махляваць, ашукваць.

  • Ж. у гульні.

|| закончанае трыванне: зжульнічаць.

|| назоўнік: жульнічанне.

жулік назоўнік | ніякі род

Злодзей, які займаецца дробнымі кражамі, ашуканец.

|| зборны назоўнік: жуллё.