Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

жнейка назоўнік | жаночы род

  1. гл. жнец.

  2. Тое, што і жняярка.

жнец назоўнік | мужчынскі род

Той, хто жне ўручную, сярпом.

|| жаночы род: жняя і жнейка.

|| прыметнік: жняцоўскі.

жняярка назоўнік | жаночы род

Жатная машына.

жнівень назоўнік | мужчынскі род

Восьмы, апошні летні месяц каляндарнага года.

|| прыметнік: жнівеньскі.

жніво (жніва) назоўнік | ніякі род

  1. Уборка збожжавых культур сярпамі або ўборачнай тэхнікай.

  2. Час такой уборкі.

    • Ж. ў разгары.
  3. Сабраны ў такі час ураджай хлеба.

|| прыметнік: жніўны.

  • Жніўныя песні.