Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

жлукта назоўнік | ніякі род

  1. Выдзеўбаная з драўлянай калоды пасудзіна для запарвання бялізны.

  2. м. і ж., пераноснае значэнне: Пра таго, хто многа п’е спіртнога (размоўнае неадабральнае).

жлукціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Запарваць бялізну ў едкім шчолачным растворы.

  2. пераноснае значэнне: Многа і прагна піць (размоўнае).

    • Ж. гарэлку.
    • Ж. ваду.