Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

жгут назоўнік | мужчынскі род

  1. Туга скручаны ў выглядзе вяроўкі кусок тканіны, пучок саломы і пад.

    • Саламяны ж.
  2. Эластычная гумавая трубка, бінт або іншы прадмет для перавязвання канечнасці, каб спыніць кровацячэнне.

    • Налажыць ж.

|| памяншальная форма: жгуцік.

|| прыметнік: жгутавы.

жгуцік назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. жгут.

  2. Орган руху ў прасцейшых арганізмаў, які мае выгляд тонкай ніці.

жгуцікавыя прыметнік

Назва класа прасцейшых арганізмаў, якія рухаюцца пры дапамозе жгуцікаў.