Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

жвавасць назоўнік | жаночы род

Рухавасць, ажыўленасць.

жвавець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца больш жвавым, ажыўленым.

жвавы прыметнік

  1. Поўны жыццёвых сіл, рухавы.

    • Жвавае дзіця.
  2. Бойкі, ажыўлены (пра гутарку).

    • Жвавая гамонка.
  3. Лёгкі ў рухах, шпаркі.

    • Ж. сабака.
    • Жвавыя коні.
  4. Быстры, шустры, кемлівы.

    • Ж. хлопец.

жвачка назоўнік | жаночы род

  1. Паўгорнае перажоўванне жвачнымі жывёламі ежы, якая адрыгаецца ў поласць рота, а таксама гэта ежа.

    • Жаваць жвачку.
  2. Жавальная рызінка (размоўнае).

  3. пераноснае значэнне: Нуднае, доўгае паўтарэнне аднаго і таго ж (размоўнае пагардлівае).

    • Перажоўванне абрыдлай жвачкі.

жвачны прыметнік

Які жуе жвачку.

  • Жвачныя жывёлы.

жвір назоўнік | мужчынскі род

Асадачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, ужываецца ў будаўнічых, дарожных работах.

|| прыметнік: жвіровы.

жвірынка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Крупінка жвіру.

жвірысты прыметнік

З вялікай колькасцю жвіру.

  • Ж. грунт.

|| назоўнік: жвірыстасць.