Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ехаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рухацца куды-н. пры дапамозе якіх-н. сродкаў перамяшчэння.

    • Е. на электрычцы.
    • Е. у машыне.
  2. Рухацца (пра сродкі перамяшчэння).

    • Едзе аўтамабіль.
  3. Накіроўвацца куды-н. пры дапамозе сродкаў перамяшчэння.

    • Е. на працу.
    • Е. за мяжу.
    • Далей е. няма куды (пераноснае значэнне: горш таго, што ёсць, быць не можа).
  4. Ссоўвацца, саслізгваць у бакі, са свайго месца.

    • На мокрай сцежцы ногі едуць убакі.
  5. пераноснае значэнне, на кім-чым. Выкарыстоўваць для сваёй выгады чыю-н. працу, якія-н. абставіны (размоўнае).

    • Ён едзе на памочніках.