Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ерась назоўнік | жаночы род

  1. У рэлігіі: адступленне ад афіцыйных царкоўных догмаў.

    • Барацьба з ерассю.
  2. пераноснае значэнне: Бязглуздзіца, лухта (размоўнае).

    • Несці е.

|| прыметнік: ерэтычны.

ерыхонскі прыметнік

Ерыхонская труба (размоўнае) — пра вельмі гучны голас.

ерэтык назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік ерасі (у 1 знач.).

|| жаночы род: ерэтычка.

|| прыметнік: ерэтычны.