Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

епархія назоўнік | жаночы род

Царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якой кіруе архірэй.

  • Гэта ўжо не мая е.

|| прыметнік: епархіяльны.

епіскап назоўнік | мужчынскі род

Вышэйшы сан у хрысціянскай царкве, а таксама асоба, якая мае гэты сан.

|| прыметнік: епіскапскі.

епітрахіль назоўнік | жаночы род

Частка адзення святара, якая надзяваецца на шыю пад рызу і мае выгляд доўгага (ніжэй каленаў) фартуха з крыжамі.

епіцім’я назоўнік | жаночы род

У веруючых: род царкоўнага пакарання (пасты, працяглыя малітвы).

  • Налажыць епіцім’ю.