Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

едкі прыметнік

  1. Які раз’ядае што-н. хімічна.

    • Едкая фарба.
  2. Які выклікае моцнае фізічнае раздражненне.

    • Е. дым.
  3. пераноснае значэнне: З’едлівы, колы.

    • Едкая заўвага.

|| назоўнік: едкасць.

еднасць назоўнік | жаночы род

  1. Адзінства, згуртаванасць.

    • Непарушная е.
  2. Агульнасць, супольнасць.

    • Е. паходжання.