Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

евангелле назоўнік | ніякі род

Раннехрысціянскі твор, які расказвае пра жыццё Ісуса Хрыста.

  • Кананічнае е. (уваходзіць у састаў Бібліі).
  • Апакрыфічнае е.

|| прыметнік: евангельскі.

евангеліст назоўнік | жаночы род

  1. Укладальнік евангелля.

  2. Член секты евангельскіх хрысціян.

|| жаночы род: евангелістка.

|| прыметнік: евангелісцкі.

евангелічны прыметнік

Які адносіцца да рэлігійных пратэстанцкіх сектаў, што ў сваім веравучэнні кіруецца толькі тэкстамі евангелля.

  • Евангелічная царква.