Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

дэ прыстаўка

Утварае дзеясловы і назоўнікі са знач. адсутнасці або супрацьлегласці, напр. джадзіраваць, дэшыфраваць, дэмантаж, дэгуманізацыя, дэнацыянапізацыя, дэстабілізацыя.

дэ-факта прыслоўе | кніжнае

Фактычна, на справе, але не юрыдычна (у адрозненне ад дэ-юрэ).

дэ-юрэ прыслоўе | кніжнае

Юрыдычна, фармальна, а не толькі фактычна (у адрозненне ад дэ-факта).

дэбаркадэр назоўнік | мужчынскі род

  1. Плывучая параходная прыстань, а таксама месца пасадкі на параходнай прыстані.

  2. Крытая платформа чыгуначнай станцыі (устарэлае).

|| прыметнік: дэбаркадэрны.

дэбатаваць дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне

Абмяркоўваць што-н., весці дэбаты.

  • Д. пытанне.

дэбаты назоўнік

Абмеркаванне якога-н. пытання, спрэчкі.

  • Разгарнуліся д.
  • Парламенцкія д.

дэбашыр назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто ўчыняе дэбошы, буян, скандаліст.

|| прыметнік: дэбашырскі.

дэбашырыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Учыняць дэбошы, буяніць, скандаліць.

|| закончанае трыванне: надэбашырыць.

|| назоўнік: дэбашырства.

дэбет назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

У прыходна-расходных кнігах: рахунак паступленняў і даўгоў дадзенай установе.

|| прыметнік: дэбетовы.

дэбош назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Скандал з шумам і бойкай.

  • Учыніць д.