Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

драбавік прыметнік

А, -оў, м. Паляўнічая гладкаствольная стрэльба, якая страляе шротам.

драблёны прыметнік

Разбіты, здроблены.

  • Драблёная цэгла.

драбна прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. дробны, якая ўжываецца, калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. драбнатвары, драбналессе.

драбнаваты прыметнік | размоўнае

Крыху меншы за звычайны.

  • Драбнаватая бульба.
  • Драбнаватая рыба.

драбната назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік

Маленькія, дробныя істоты або прадметы.

  • Рыбу вылавілі, засталася д.

драбнатэмнасць назоўнік | жаночы род

Дробная тэматыка, якая не закранае істотных пытанняў, вялікіх праблем.

  • Д. навукова-даследчых планаў.

драбнець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца драбней, дробным па велічыні, памеру.

    • Лес паступова драбнеў.
    • Дождж драбнее.
  2. пераноснае значэнне: Траціць ранейшую значнасць.

    • Інтарэсы драбнеюць.

|| закончанае трыванне: здрабнець.

|| назоўнік: драбненне.

драбнюткі прыметнік

Надзвычай маленькі, вельмі дробны.

  • Пачынаўся д. дожджык.
  • Драбнюткае насенне.

драбніца назоўнік | жаночы род

  1. Дробязь, пусцяк, які не мае значэння.

    • Ці варта спрачацца з-за драбніц.
  2. Падрабязнасць, дробны факт, дэталь.

    • Карту ён ведаў да драбніц.

драбніцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Разломлівацца, разбівацца на дробныя часткі.

    • Косці драбняцца на муку.
  2. Раздзяляцца, расчляняцца.

    • Сілы драбняцца.