Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

дасуха (досуха) прыслоўе

Да поўнай сухасці.

  • Выцерці пасуду д.

до1 назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Першы гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

  • Узяць верхняе до.

до2 прыслоўе | размоўнае

Досыць, дастаткова; хопіць.

  • Распісацца ўмее, і до.

доблесны назоўнік | высокае

Які вызначаецца доблесцю, славай.

  • Доблесная праца.
  • Доблесна (прыслоўе) змагаўся за радзіму.

доблесць назоўнік | жаночы род | высокае

  1. Мужнасць, адвага, храбрасць.

    • Воінская д.
  2. Высокая самаадданасць у працы, у дзейнасці.

    • Працоўная д.

добра прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. са знач. добры і пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр. добраахвотны, добразычлівы.

добраахвотны прыметнік

  1. Які робіцца па ўласным жаданні, не прымусова.

    • Добраахвотная праца.
    • Д. ўзнос.
  2. Заснаваны на прынцыпе добраахвотнасці.

    • Добраахвотнае спартыўнае таварыства.

|| назоўнік: добраахвотнасць.

добраахвотнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, які добраахвотна уступіў у дзеючую армію.

    • Найсці добраахвотнікам на фронт.
  2. Той, хто па сваёй ініцыятыве ўзяў на сябе якую-н. работу.

    • Ехаць на уборку знайшліся добраахвотнікі.

|| прыметнік: добраахвотніцкі.

добразычлівец назоўнік | мужчынскі род

Той, хто прыхільна, спагадліва адносіцца да каго-н.

  • Гэта быў шчыры д.

|| жаночы род: добразычліўка.

добразычлівы назоўнік | жаночы род | кніжнае

  1. Які жадае людзям дабра, прыхільна адносіцца да іншых.

    • Д. чалавек.
  2. Які выражае сваёй сутнасцю прыхільнасць, спагаду.

    • Добразычлівыя словы.

|| назоўнік: добразычлівасць.