Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

дзверцы назоўнік

  1. гл. дзверы.

  2. Створка, створкі, якімі закрываюць якую-н. адтуліну.

    • Пячныя д.

дзверы назоўнік | жаночы род

Праём у сцяне для ўваходу ў памяшканне, а таксама створ, якім закрываюць гэты праём.

  • Навесіць д.
  • Дубовыя д.
  • Зачыніць д. на ключ.

Фразеалагізмы:

  • Царскія дзверы — у праваслаўнай царкве: галоўны ўваход у алтар.
  • Жыць дзверы ў дзверы (размоўнае) — адзін насупраць другога.
  • Дзень адчыненых дзвярэй — дзень вольнага наведвання навучальных устаноў з мэтай азнаямлення з імі перад паступленнем на вучобу.
  • Пры зачыненых дзвярах — без допуску пабочных асоб.
  • Стукацца ў дзверы — звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.

|| памяншальная форма: дзверцы.

|| прыметнік: дзвярны.

  • Д. праём.
  • Дзвярная клямка.

дзвесце лічэбнік

Лік і колькасць 200.

|| парадкавы лічэбнік: двухсоты.

дзвынкаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Утвараць звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.).

  • Недзе дзвынкала шкло.
  • Над вухам дзвынкалі камары.

|| аднакратны дзеяслоў: дзвынкнуць.

|| назоўнік: дзвынканне.

дзе займеннік

  1. займеннік, прыслоўе і злучнікавае слова. У якім месцы.

    • Дзе вы працуеце?
    • Город, дзе я жыў.
  2. займеннік: прыслоўе Тое, што і дзе-небудзь.

    • Пашукай лепш, можа дзе згубіў.
    • Ці няма дзе вольнага месца?
  3. часціца: Ужыв. для выражэння адносін, сумнення (размоўнае).

    • Адпачыў? — Дзе адпачыў! Столькі работы.

Дзе наша не прападала (размоўнае) — выраз, які ўжываюць, прыступаючы да дзеяння з рызыкай.

дзе-небудзь прыслоўе

У якім-небудзь, дакладна невядомым, месцы.

  • Дзе-небудзь сустрэнемся.

дзе-нідзе прыслоўе

Сям-там, у асобных месцах.

  • Дзе-нідзе можна сустрэць бабра.

дзевер назоўнік | мужчынскі род

Мужаў брат.

  • Мой д. — справядлівы чалавек.

дзевяноста лічэбнік

Лік і колькасць 90.

  • Яму за д. (больш як дзевяноста гадоў)..

|| парадкавы лічэбнік: дзевяносты.

дзевятка назоўнік | жаночы род

  1. Лічба 9.

  2. Назва чаго-н., што змяшчае дзевяць адзінак (ігральнай карты з дзевяццю ачкамі, групы з дзевяці чалавек або аднародных прадметаў і пад.).

  3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай

  4. Прыехаў на дзевятцы (на трамваі, аўтобусе, тралейбусе пад № 9).

    • Мяч трапіў у дзевятку (верхні вугал футбольных варот).