Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

два лічэбнік

  1. Лік 2.

    • Двойчы два — чатыры.
    • Напісаць лічбу 2.
  2. Колькасць 2.

    • Два сярпы.
    • Дзве хвіліны.
    • За аднаго бітага двух нябітых даюць (прыказка).

Фразеалагізмы:

  • Два—тры (размоўнае) — некалькі, нямнога (ужыв. для прыблізнага абазначэння невялікай колькасці чаго-н.).
    • Мароз два—тры градусы.
  • Два боты — пара (размоўнае іранічны сэнс) — пра людзей, у многіх адносінах падобных адзін на аднаго, вартых адзін аднаго.
  • Бачыць на два аршыны пад зямлёй (размоўнае, часта іранічны сэнс) — адрознівацца вялікай праніклівасцю.
  • Ні два і ні паўтара (размоўнае) — нешта няпэўнае.
  • Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, зразумела, ясна.

двайковы прыметнік | спецыяльны тэрмін

Заснаваны на лічэнні двойкамі (парамі).

  • Двайковая сістэма злічэння.

двайны прыметнік

  1. Які складаецца з дзвюх аднародных частак, двух аднародных прадметаў.

    • Чамадан з двайным дном.
  2. У два разы большы, падвойны.

    • Д. расход.
    • Двайная бухгалтэрыя — від бухгалтарскага ўліку, пры якхм уліковыя аперацыі адлюстроўваюцца двойчы ў розных кнігах.

двайняты назоўнік | размоўнае

Двое дзяцей, якіх адначасова нарадзіла адна маці.

двайнік1 назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які мае поўнае падабенства з другім чалавекам.

  • Мой д.

двайнік2 назоўнік | мужчынскі род

Двухпудовая гіра.

  • Спартсмен практыкуецца з двайніком.

дванаццаць лічэбнік

Лічба і колькасць 12.

  • Тры разы па чатыры — д.
  • Д. месяцаў.

|| парадкавы лічэбнік: дванаццаты.

дванаццаціперсны прыметнік

Дванаццаціперсная кішка — пачатковая частка тонкай кішкі чалавека, якая ідзе ад страўніка [назву атрымала ад даўжыні, роўнай 12 пярстам, г.зн. пальцам, у іх папярочніку].

дваранства назоўнік | ніякі род

У феадальным і, пазней, у капіталістычным грамадстве: прывілеяваны пануючы клас (памешчыкаў і вышэйшых чыноўнікаў, якія выслужыліся перад уладай).

|| прыметнік: дваранскі.

дваранін назоўнік | мужчынскі род

Асоба, якая належала да дваранства.

|| жаночы род: дваранка.

|| прыметнік: дваранскі.