Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

дбайны прыметнік

Старанны, руплівы.

  • Д. гаспадар.
  • Усё ў гумне дбайна (прыслоўе) дагледжана.

|| назоўнік: дбайнасць.

дбаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Праяўляць клопаты аб кім-, чым-н., турбавацца пра каго-, што-н.

  • Аб ім дбалі чужыя людзі.
  • Д. пра парадак у гаспадарцы.
  • Хто дбае, той і мае (з народнай творчасці).

І не дбае — не звяртае ўвагі.

|| закончанае трыванне: падбаць.

|| назоўнік: дбанне.