Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

гібель назоўнік | жаночы род

  1. Знішчэнне, разбурэнне, смерць (пры катастрофе, стыхійным бедстве і пад.).

    • Г. касмічнага карабля.
  2. чаго. Незлічонае мноства, колькасць (размоўнае).

    • Летам г. работы ў сялян.

гібельны прыметнік

Які вядзе да гібелі (у 1 знач.), пагражае гібеллю.

  • Г. крок.

|| назоўнік: гібельнасць.

гібець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Пакутаваць, гараваць ад нястачы, бязмэтнага жыцця і пад.

  • Г. у галечы.

|| назоўнік: гібенне.

гібкі прыметнік

  1. Які лёгка гнецца і разгінаецца; пругкі.

    • Г. дубец.
  2. пераноснае значэнне: Багаты адценнямі, выразны (пра голас, характар і пад.).

    • Г. голас.
  3. пераноснае значэнне: Здольны ўмела і хутка рэагаваць на пэўныя ўмовы, абставіны, прызвычайвацца да іх.

    • Гібкая палітыка.

|| назоўнік: гібкасць.

гіблы прыметнік | размоўнае

  1. Пра мясцовасць: якая пагражае гібеллю.

    • Гіблае месца.
  2. Безнадзейны, які не абяцае нічога добрага.

    • Гіблая справа.

гібон назоўнік | мужчынскі род

Невялікая чалавекападобная малпа, якая жыве ў ПаўднёваУсходняй Азіі.

гібрыд назоўнік | мужчынскі род

Арганізм, атрыманы шляхам гібрыдызацыі.

|| прыметнік: гібрыдны.

гібрыдызацыя назоўнік | жаночы род

Скрыжаванне арганізмаў, разнародных у спадчынных адносінах.

гігант назоўнік | мужчынскі род

  1. Істота, расліна незвычайна вялікіх памераў, велікан.

    • Слон-г.
    • Гіганты навукі (пераноснае значэнне: пра выдатных вучоных, мысліцеляў).
  2. Вялікае па размаху і значэнню прадпрыемства.

    • Завод-г.

гігантаманія назоўнік | жаночы род

Імкненне да практычна неапраўданага стварэння чаго-н. у вялікім маштабе.