граб назоўнік | мужчынскі род
-
Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з рабрыстым ствалом.
-
толькі Драўніна гэтага дрэва.
- Зуб’е з грабу.
|| прыметнік: грабавы.
граб назоўнік | мужчынскі род
Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з рабрыстым ствалом.
толькі Драўніна гэтага дрэва.
|| прыметнік: грабавы.
грабар назоўнік | мужчынскі род
Землякоп.
|| прыметнік: грабарны і грабарскі.
грабарка назоўнік | жаночы род
Дрогі для перавозкі зямлі.
грабарства назоўнік | ніякі род
Занятак грабара.
|| прыметнік: грабарскі.
грабеж назоўнік | мужчынскі род
Адкрыты захоп чужой маёмасці, звычайна з прымяненнем сілы.
грабежнік назоўнік | мужчынскі род
Той, хто займаецца грабяжом.
|| жаночы род: грабежніца.
|| прыметнік: грабежніцкі.
грабежніцтва назоўнік | ніякі род
Грабежніцкія дзеянні.
грабежніцы прыметнік
гл. грабежнік.
Які грабяжом прыводзіць да разарэння.
грабелькі назоўнік
гл. граблі.
Прыстасаванне ў форме грабель на кассі, каб зручней было касіць збожжа.
грабеньчаты прыметнік
Падобны на грэбень (у 1 знач.).