Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

гнайнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Гнойны нарыў, крыніца выдзялення гною.

    • Разрэзаць г.
  2. пераноснае значэнне: Ачаг якой-н. шкоднай грамадскай з’явы.

|| прыметнік: гнайніковы.

гнасеалогія назоўнік | жаночы род

У філасофіі: тэорыя пазнання.

|| прыметнік: гнасеалагічны.

гнацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Бегчы следам, каб дагнаць або злавіць.

    • Г. за праціўнікам.
  2. Імкнуцца да чаго-н., дамагацца каго-, чаго-н.

    • Г. за модай.
    • Г. за доўгім рублём.

гнаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прымушаць рухацца ў якім-н. напрамку.

    • Г. авечак.
    • Г. звера (праследаваць).
    • Г. лес па рацэ (сплаўляць).
    • Паны гналі людзей на работу (пад прымусам).
  2. Прымушаць хутка рухацца, ехаць на вялікай скорасці.

    • Фурман гнаў каня.
    • Г. машыну.
  3. безасабовая форма, што. Вельмі хутка расці.

    • Бульбу гоніць у каліўе.
  4. Здабываць пры дапамозе перагонкі.

    • Г. алей.
  5. Рабіць, пастаўляць хутка, у вялікай колькасці.

    • Г. план.
    • Г. продукцню.
  6. гані(це), Даваць (размоўнае).

    • Гані грошы.
  7. безасабовая форма: Пра панос (размоўнае).

    • Жывот гоніць.

|| назоўнік: гон і гонка.

  • Гон звера.

|| прыметнік: гонны.

  • Гонныя галубы.

гнаявік назоўнік | мужчынскі род

Жук, які жыве ў гнаі.

гнаіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выдзяляць гной.

  • Рана гноіцца.

|| назоўнік: гнаенне.

гнаіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прыводзіць у стан гніення.

    • Г. дабро.
  2. пераноснае значэнне: Доўгі час трымаць каго-н. у невыносна цяжкіх умовах для жыцця.

    • Г. у турме.

|| закончанае трыванне: згнаіць.

|| назоўнік: гнаенне.

гневацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Быць у стане гневу, абурацца.

  • Г. на мужа.

гнездавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і гняздзіцца (у 1 знач.).

|| назоўнік: гнездаванне.

гнейс назоўнік | мужчынскі род

Горная крышталічная парода, якая складаецца з кварцу, палявога шпату і слюды.

|| прыметнік: гнейсавы.