Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

глабальны прыметнік

Усеагульны, які ахоплівае ўвесь зямны шар, увесь свет.

  • Проблема чыстай вады набыла г. характар.
  • Глабальная ракета — ракета, якая можа даставіць баявы зарад у любое месца зямнога шара.

|| назоўнік: глабальнасць.

глава назоўнік | жаночы род

Раздзел кнігі, артыкула.

  • Г. аповесці.

глаголіца назоўнік | жаночы род

Адна з дзвюх стараславянскіх азбук.

|| прыметнік: глагалічны.

  • Глагалічнае пісьмо.

гладзь1 назоўнік | жаночы род

Роўная паверхня воднай праеторы.

  • Г. мора.

гладзь2 назоўнік | жаночы род

Спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.

гладзільны прыметнік

Тое, што і прасавальны.

гладзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Лёгка праводзіць рукой па чым-н.

    • Г. па галоўцы (таксама пераноснае значэнне: патураць каму-н.).
    • Г. супраць шэрсці (таксама пераноснае значэнне: гаварыць ці рабіць каму-н. наперакор).
  2. Тое, што і прасаваць.

|| закончанае трыванне: пагладзіць.

|| назоўнік: гладжанне.

гладка прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. гладкі (у 1 і 3 знач.), напр. гладкаскуры, гладкасценны, гладкашэрсны, гладкатвары.

гладкаствольны прыметнік

З гладкім, не наразным ствалом (у 2 знач.).

  • Гладкоствольнае ружжо.

гладкі прыметнік

  1. Роўны, без упадзін і выступаў.

    • Г. стол.
    • Гладкая пляцоўка.
  2. пераноснае значэнне: Просты, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.).

    • Лектар гаварыў гладка (прыслоўе).
    • Г. стыль.
  3. Сыты, адкормлены (размоўнае).

    • Гладкія коні.
    • Г. пан.

|| назоўнік: гладкасць.