Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

геа прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая абазначае: звязаны з зямлёй, з навукай аб Зямлі, напр. геасфера, геабатаніка, геафізіка, геахімія.

геаграфія назоўнік | жаночы род

Комплекс навук, якія вывучаюць паверхню зямлі з яе прыроднымі ўмовамі, размяшчэнне на ёй насельніцтва, эканамічных рэсурсаў.

  • Фізічная г.
  • Эканамічная г.

|| прыметнік: геаграфічны.

геадэзіст назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне геадэзіі.

|| жаночы род: геадэзістка.

геадэзія назоўнік | жаночы род

Навука аб формах і памерах Зямлі, вымярэнні і паказе яе на планах і картах.

|| прыметнік: геадэзічны.

геалогія назоўнік | жаночы род

Навука аб гісторыі і будове зямной кары, аб пошуках радовішчаў карысных выкапняў.

|| прыметнік: геалагічны.

геаметрыя назоўнік | жаночы род

Раздзел матэматыкі, які вывучае прасторавьш адносіны і формы.

|| прыметнік: геаметрычны.

геапалітыка назоўнік | жаночы род | кніжнае

Палітычная канцэпцыя, згодна з якой знешняя палітыка дзяржавы вызначаецца пераважна геаграфічнымі фактарамі, становішчам краіны, а таксама сама знешняя палітыка, што абапіраецца на такую канцэпцыю.

|| прыметнік: геапалітычны.

гегеманізм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Палітыка, заснаваная на імкненні да панавання над усім светам, над іншымі краінамі і народамі.

|| прыметнік: гегеманісцкі.

  • Г. курс.

гегемон назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Той, хто з’яўляецца галоўнай рухаючай і кіруючай сілай чаго-н.

гегемонія назоўнік | жаночы род | кніжнае

Перавага ў кіраўніцтве; кіруючая роля.