Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

вёрстка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. гл. вярстаць.

  2. Звярстаны набор, а таксама яго адбітак.

    • Чытаць вёрстку.

|| прыметнік: вёрстачны.

вёрткі прыметнік

Здольны да хуткіх і спрытных рухаў.

|| назоўнік: вёрткасць.

вёска назоўнік | жаночы род

  1. Сельскае паселішча.

    • Жыць у вёсцы.
  2. адзіночны лік: Сельская мясцовасць.

    • Паехаў працаваць на вёску.
  3. адзіночны лік: Жыхары вёскі, вясковае насельніцтва.

    • Культурны рост вёскі.

|| памяншальная форма: вёсачка.

|| прыметнік: вясковы.

  • Вясковыя ростані.