Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

вядзьмак назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і вядзьмар.

вядзьмар назоўнік | мужчынскі род

Той; хто займаецца вядзьмарствам.

|| жаночы род: вядзьмарка.

вядзьмарства назоўнік | ніякі род

Заклінанні, якімі, на думку забабонных людзей, можна ўздзейнічаць на сілы прыроды, на людзей, вылечваць іх або наклікаць хваробы.

|| прыметнік: вядзьмарскі.

вядзьмарыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Займацца вядзьмарствам.

вядома часціца

  1. пабочн. Зразумела, канечне, несумненна.

    • Нам хацелася, в., пачуць ад яго нешта незвычайнае.
  2. часціца: Бясспрэчна, так.

    • Ты напішаш мне? — В. напішу.

вядомы1 прыметнік

  1. Такі, пра якога ведаюць, маюць звесткі.

    • Вядомыя ўсім падзеі.
    • Вядомая справа (рэч) (канечне, зразумела; размоўнае).
    • Як вядома (пабочн.).
  2. Такі, пра дзейнасць якога ўсе добра ведаюць, які карыстаецца сдавай.

    • В. пісьменнік.
  3. Агульнапрызнаны (у спалучэнні з назоўнікамі ацэначнага, характарызуючага значэння; размоўнае).

    • В. гуляка.
    • В. махляр.

|| назоўнік: вядомасць.

  • Набыць в. (стаць вядомым у 2 знач.).

вядомы2 прыметнік | спецыяльны тэрмін

Такі, які ідзе пад чыёй-н. камандай.

  • В. самолёт.

вядро назоўнік | ніякі род

  1. Пасудзіна з ручкай у выглядзе дужкі для вадкасцей, сыпкіх рэчываў і пад.

  2. Мера вадкасцей, роўная 12,3 літра.

|| памяншальная форма: вядзерца.

|| прыметнік: вядзёрны.

  • В. бачок (ёмкасцю ў вядро).

вядучы прыметнік

  1. Які прыводзіцца ў рух рухавіком (спецыяльны тэрмін).

    • Вядучыя колы аўтамабіля.
  2. Які ідзе наперадзе, галоўны.

    • В. самалёт.
  3. Які ўзначальвае, галоўны, кіруючы.

    • В. інстытут.
    • В. спецыяліст.

вяжучы прыметнік

Які мае ўласцівасць змацоўваць цвёрдыя рэчывы.

  • Вяжучыя матэрыялы.