Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

вэдзгаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Брудзіць, пэцкаць.

|| закончанае трыванне: завэдзгаць.

|| назоўнік: вэдзганне.

вэксаль назоўнік | мужчынскі род

Грашовы дакумент — пісьмовае абавязацельства заплаціць каму-н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін.

  • Прад’явіць в.

|| прыметнік: вэксальны.

вэлюм назоўнік | мужчынскі род

Кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша (з’яўляецца часткай жаночага шлюбнага ўбору).

|| прыметнік: вэлюмны.

вэндзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Правяльваць у дыме, рыхтуючы ежу.

  • В. кумпяк.

|| назоўнік: вэнджанне.

|| прыметнік: вяндлярны.

вэрхал назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Вялікі беспарадак, неразбярыха; крык, шум.

  • У хаце стаяў в.