Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

вы1 займеннік

Ужыв. пры звароце да некалькіх асоб, а таксама як форма ветлівага звароту да адной асобы.

Фразеалагізм:

  • На вы (гаварыць, быць з кім-н. і пад.) — пра адносіны паміж людзьмі, калі гавораць адзін другому «вы», а не «ты».

вы2 прыстаўка

Дзеяслоўная прыстаўка. Азначае:

  1. вычарпальнасць дзеяння, дасягненне чаго-н., напр. вывучыць, вызначыць;
  2. рух знутры, сярэдзіны чаго-н., напр. выбегчы;
  3. з часціцай -цца — поўную вычарпальнасць дзеяння, задаволенасць дзеяннем, напр. вылежацца, выспацца.

выбавіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Выцягнуць, дастаць тое, што засела, загрузла.

    • В. воз з гразі.
    • В. з бяды (пераноснае значэнне).
  2. Пераканаць, прымусіць выйсці, выехаць адкуль-н.

    • В. дзяцей з хаты на вуліцу.

|| незакончанае трыванне: выбаўляць.

выбалбатаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Расказаць пра тое, што неабходна было трымаць у сакрэце.

выбар назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. выбраць.

  2. Тое, з чаго можна выбраць.

    • Вялікі в. тавараў.
  3. Аб тым, хто выбраны, што выбрана.

  • Адобрыць чый-н. выбар.

Фразеалагізмы:

  • Без выбару — без разбору, не выбіраючы.
  • Чытаць усё без выбару.
  • На выбар — каб выбраць паводле меркавання.
  • Даць на выбар.

выбарачны прыметнік

Не суцэльны, частковы.

  • В. контроль.

выбарка назоўнік | жаночы род

  1. звычайна Матэрыялы (загатоўкі, вытрымкі і пад.), падабраныя на якую-н. тэму, падборка (у 2 знач.).

    • Выбаркі з твораў пісьменнікаў.
  2. Паглыбленне, выструганае рубанкам.

    • Глыбокая в.

выбарнасць назоўнік | жаночы род

Замяшчэнне пасад шляхам выбараў.

  • Прынцып выбарнасці.
  • В. органаў кіравання і контролю.

выбарны прыметнік

Які займае пасаду шляхам выбараў.

  • Выбарная пасада.

выбарчы прыметнік

Які мае адносіны да выбараў.

  • В. закон.
  • В. ўчастак.
  • В. бюлетэнь.