Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

вегетарыянец назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які спажывае толькі малочную і раслінную ежу.

|| жаночы род: вегетарыянка.

вегетарыянства назоўнік | ніякі род

Сістэма харчавання, якая дазваляе ўжываць толькі раслінныя і малочныя прадукгы.

|| прыметнік: вегетарыянскі.

  • В. стол.

вегетатыўны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які служыць для жыўлення, росту жывёльных і раслінных арганізмаў.

вегетацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Рост і развіццё раслін.

|| прыметнік: вегетацыйны.

  • В. перыяд.

ведама прыслоўе

Давесці да ведама — паведаміць, перадаць; прымаць да ведама — даведаўшыся пра што-н., улічваць, пагаджацца.

ведамасны прыметнік

  1. гл. ведамства.

  2. Абмежаваны вузкімі інтарэсамі толькі свайго ведамства.

    • В. падыход да справы.

|| назоўнік: ведамаснасць.

ведамасць назоўнік | жаночы род

  1. Спіс, зводка якіх-н. фактычных даных.

    • Разліковая в.
  2. множны лік: Назва некаторых перыядычных выданняў.

    • Ведамасці Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь.

ведамства назоўнік | ніякі род

Установа або сукупнасць устаноў, што абслугоўваюць якую-н. вобласць дзяржаўнага кіравання.

  • Ваеннае в.
  • Таможнае в.

|| прыметнік: ведамасны.

веданне назоўнік | ніякі род

  1. Знаёмства з чым-н., валоданне чым-н.

    • В. жыцця.
    • З веданнем справы.
    • В. замежнай мовы.
  2. Падпарадкаванне, распараджэнне, кіраванне (кніжнае).

    • Інстытут знаходзіцца ў веданні міністэрства.

ведаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. пра каго-што, аб кім-чым і без дап. Мець звесткі пра каго-, што-н.

    • В. жыццё вёскі.
  2. Валодаць пэўнымі ведамі, мець пра каго-, што-н. паняцце, уяўленне.

    • В. урок.
    • В. сваю справу.
    • В. английскую мову.
  3. Быць знаёмым з кім-н.

    • Я гэтага чалавека не ведаю.
  4. Адчуваць, перажываць.

    • Не в. спакою.
  5. Захоўваць, лічыцца з чым-н.

    • В. меру.
    • В. свае месца (весці сябе адпаведна свайму становішчу).
  6. чым. Кіраваць, распараджацца.

    • В. трэстам.
    • В. перапіскай.

Фразеалагізмы:

  • Хто яго ведае (размоўнае) — невядома, ніхто не ведае.