Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

біблія назоўнік | жаночы род

Збор духоўных кніг іудзейскай і хрысціянскай рэлігій.

|| прыметнік: біблейскі.

бібліяграфія назоўнік | жаночы род

  1. Навуковае, сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце.

  2. Спіс кніг і артыкулаў па якім-н. пытанні.

    • Б. па гісторыі.

|| прыметнік: бібліяграфічны.

бібліятэка назоўнік | жаночы род

  1. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі для грамадскага карыстання.

    • Нацыянальная б.
    • Беларусі.
  2. Збор кніг, якія з’яўляюцца прыватнай або грамадскай уласнасцю, а таксама памяшканне, дзе яны захоўваюцца.

    • Б. вучонага.
  3. Назва серыі кніг пэўнай тэматыкі.

    • Б. паэта.
    • Б. настаўніка.

|| памяншальная форма: бібліятэчка.

|| прыметнік: бібліятэчны.

  • Бібліятэчная справа.

бібліятэкар назоўнік | мужчынскі род

Работнік бібліятэкі (у 1 знач.).

|| жаночы род: бібліятэкарка.

|| прыметнік: бібліятэкарскі.

бібліяфіл назоўнік | мужчынскі род

Аматар і збіральнік асабліва рэдкіх і каштоўных кніг.

|| жаночы род: бібліяфілка.

|| прыметнік: бібліяфільскі.

бібліяфільства назоўнік | ніякі род

Любоў да кніг, захапленне збіральніцтвам рэдкіх і каштоўных выданняў.

|| прыметнік: бібліяфільскі.

бібліёграф назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне бібліяграфіі.

бівак назоўнік | мужчынскі род

  1. Прывал войск па-за населеным пунктам для адпачынку ці начлегу (гістарычнае).

  2. Стаянка альпіністаў, турыстаў (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: бівачны.

бігудзі нескланяльнае

Трубачкі для завіўкі валасоў.

  • Накруціць валасы на б.

бізнес назоўнік | мужчынскі род

Прадпрыемніцкая эканамічная дзейнасць, якая прыносіць даход, прыбытак.

  • Зрабіць б. на чым-н. (атрымаць даход).