Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

бювар назоўнік | мужчынскі род

Настольная папка для папер, канвертаў.

|| прыметнік: бюварны.

бюджэт назоўнік | мужчынскі род

  1. Каштарыс расходаў і даходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін.

    • Б. інстытута.
  2. Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін.

    • Сямейны б.

|| прыметнік: бюджэтны.

  • Бюджэтныя асігнованні.

бюлетэнь назоўнік | мужчынскі род

  1. Кароткае паведамленне аб якой-н. важнай грамадскай падзеі, справе.

    • Б. з’езда.
  2. Назва некаторых перыядьмных выданняў.

    • Б. Акадэміі навук.
  3. Лісток для галасавання.

    • Выбарчы б.
  4. Бальнічны ліст аб часовай непрацаздольнасці па хваробе (размоўнае).

    • Быць на бюлетэні.

бюракрат назоўнік | мужчынскі род

  1. Службовая асоба, якая выконвае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы, букваед, валакітчык (зневажальнае).

  2. Прадстаўнік бюракратыі, чыноўнік.

|| жаночы род: бюракратка.

|| прыметнік: бюракрацкі.

бюракратызм назоўнік | мужчынскі род

  1. Сістэма кіравання чыноўніцкай адміністрацыі, якая адана ад інтарэсаў народаў.

  2. пераноснае значэнне: Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы.

|| прыметнік: бюракратычны.

бюракратыя назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і бюракратызм (у 1 знач.).

  2. зборны назоўнік: Бюракраты, чыноўнікі.

|| прыметнік: бюракратычны.

бюро1 назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

  1. Назва кіруючай часткі некаторых органаў, устаноў, а таксама пасяджэнне яе складу.

    • Б. прэзідыума Акадэміі навук.
  2. Назва некаторых устаноў, кантор і пад.

    • Б. знаходак.
    • Б. надвор’я.

бюро2 назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер.

бюст назоўнік | мужчынскі род

  1. Скульптура верхняй часткі чалавечага цела (да грудзей або да пояса).

    • Бронзавы б. Янкі Купалы.
  2. Жаночыя грудзі.

    • Выступіла цётка з ладным бюстам.

|| прыметнік: бюставы.

бюстгальтар назоўнік | мужчынскі род

Жаночы ліфчык для падтрымання бюста.

|| прыметнік: бюстгальтарны.