Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

бэж нескланяльнае

Тое, што і бэжавы.

  • Сукенка колеру б.

бэжавы прыметнік

Светла-карычневы з ружова-жоўтым адценнем.

  • Бэжавае паліто.

бэз назоўнік | мужчынскі род

Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства маслінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі.

  • Букет бэзу.

|| прыметнік: бэзавы.

бэзава (бэзава-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. бэзавы — колеру бэзу, светлаліловы, са светла-ліловым адценнем, напр. бэзава-сіні, бэзава-фіялетавы.

бэкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Тое, што і бляяць.

  2. Чытаць па літарах, па складах, няўмела.

    • За зіму навучыўся трохі б.

|| назоўнік: бэканне.

бэлечны прыметнік

Які мае адносіны да бэлькі, зроблены з бэлек.

  • Бэлечнае перакрыццё.

бэлька назоўнік | жаночы род

Брус, які апіраецца на сцены і служыць падтрымкай насцілу (падлогі, столі і пад.).

  • Палажыць новую бэльку.

бэра назоўнік | жаночы род

Пашыраны ў Беларусі сорт позніх груш, якія прыносяць буйныя жоўтыя плады.

  • Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт іруш.
  • Слуцкая бэра — сорт груш, якія распаўсюджаны ў Беларусі, асабліва на Случчыне.

бэрсаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Блытаць, заблытваць.

    • Б. ніткі.
  2. Няўмела або неакуратна вязаць, абвязваць, плесці.

    • Б. сетку.

|| назоўнік: бэрсанне.

бэсціць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Знеслаўляць, ганьбіць, зневажаць.

    • Б. доброе імя.
  2. Брудзіць, трапаць, псаваць.

    • Б. вопратку.

|| закончанае трыванне: збэсціць.

|| назоўнік: бэшчанне.