Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

бы1 часціца

  1. Ужыв. пры дзеясловах прошлага часу, інфінітывах са значэннем:

    1. умоўнай магчымасці дзеяння.

      • Я паехаў бы, калі б быў час;
    2. ветлівай прапановы.

      • Ты прылёг бы на хвіліну.
  2. У саставе сказа выказвае пажаданне.

    • Паспець бы да дажджу прывезці сена.
  3. Са значэннем просьбы.

    • Праведаў бы ты бацьку.
  4. Са значэннем боязі, апаскі.

    • Паспець бы на цягнік.

бы2 злучнік | размоўнае

Ужыв. ў дапушчальных параўнаннях са значэннем «як», «усё роўна як», «быццам», «нібыта».

  • Сумна, бы на хаўтурах.
  • Ліхтарык свеціць, бы ў цемры воўчае вока.

бывала размоўнае | пабочнае слова

Здаралася ў мінулым раней, іншы раз.

  • Сядуць, б., ды люлькі закураць.
  • Раней, б., я часта хадзіў на паляванне.

бывалы прыметнік

  1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, з вялікім жыццёвым вопытам.

    • Ён чалавек б.
  2. Прывычны, які бываў ужо раней.

    • Справа гэта бывалая.

бываць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прыходзіць да каго-н., наведваць каго-н.

    • Часта б. у гасцях.
  2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н.

    • Мала б. дома.
  3. Здарацца, мець месца.

    • Маланка бывае і зімою.
  4. (2 ас. адзіночны лік і множны лік: л.). Форма развітання.

    • Бывайце, маладыя гады.
    • Бывайце здаровы.
    • Бываць на людзях — быць сярод людзей, з людзьмі.
    • Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога не здарылася.

быдла назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

  1. Буйная рагатая жывёла.

    • Гнаць б. ў поле.
  2. пераноснае значэнне: Пры выказванні зневажальных, пагардлівых адносін да каго-н. (размоўнае пагардлівае).

    • З дзяцінства ён толькі і чуў: «мужык, б.».

|| прыметнік: быдлячы.

бык1 назоўнік | мужчынскі род

Прамежкавая апора маета.

  • Бетонныя быкі.

бык2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай.

    • Бой быкоў.
    • Племянны б.
  2. множны лік: Падсямейства буйных жвачных млекакормячых (тур, бізон, зубр і пад.).

    • Браць быка за рогі (размоўнае) — пачынаць дзейнічаць энергічна, з галоўнага.

|| памяншальная форма: бычок.

  • Быць бычку на вяровачцы (прыказка).

|| прыметнік: бычыны і бычачы.

быллё назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Высакарослае сцяблістае пустазелле; бур’ян.

Фразеалагізмы:

  • Зарасці (парасці) быллём (размоўнае) — адысці ў нябыт, забыцца.

былы прыметнік

  1. Мінулы, прошлы.

    • Былыя падзеі.
    • Успамінаць былое (назоўнік).
  2. Які страціў ранейшае становішча, прызначэнне.

    • Б. студэнт.
    • Былая слава.