Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

бубен назоўнік | мужчынскі род

  1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі.

    • Біць у б.
  2. Тое, што і барабан (у 1 знач.).

бугай назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і бык (у 1 знач.).

  2. Начная балотная птушка сямейства чапляў, якая, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае гукі, падобныя да рову бугая.

бугор назоўнік | мужчынскі род

Невялікае ўзвышша, узгорак.

|| памяншальная форма: бугарок.

бугрысты прыметнік

Пакрыты буграмі.

  • Бугрыстая дарога.

|| назоўнік: бугрыстасць.

буда назоўнік | жаночы род

  1. Крытая скурай або брызентам карэта, брычка і пад.

  2. Верх над карэтай, брычкай.

  3. Шалаш, будан.

будавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Будаваць сабе дом або іншы будынак.

  2. Узводзіцца, знаходзіцца ў стане будаўніцтва.

    • Будуюцца жывёлагадоўчы комплекс.

|| закончанае трыванне: пабудавацца.

будаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Узводзіць якое-н. збудаванне, выпускаць машыны і пад.

    • Б. дамы.
    • Б. комбайны.
  2. пераноснае значэнне: Ствараць, арганізоўваць.

    • Б. новое жыццё.
  3. Намячаць, ствараць у думках планы, здагадкі і пад.

    • Б. планы.
  4. Асноўваць, базіраваць на чым-н.

    • Б. свае выступленне на канкрэтных прыкладах.
  5. Выражаць, фармуляваць.

    • Б. правільна сказ.
  6. Вычэрчваць якую-н. геаметрычную фігуру на аснове зададзеных памераў.

    • Б. трохвугольнік.
    • Будаваць на пяску (неадабральнае) — засноўваць на ненадзейных дадзеных.
    • Будаваць паветраныя палацы (іранічны сэнс) — планаваць нерэальнае, захапляцца нязбытнымі марамі.

|| закончанае трыванне: выбудаваць і пабудаваць.

|| назоўнік: пабудова і будаванне.

|| прыметнік: будаўнічы.

  • Будаўнічыя матэрыялы.
  • Будаўнічая пляцоўка.
  • Будаўнічая брыгада.

будан назоўнік | мужчынскі род

  1. Шалаш з галін або саломы для часовага жылля.

  2. Верх, пакрыццё павозкі (размоўнае).

|| прыметнік: будановы.

бударажыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Узрушваць, непакоіць, узбуджаць.

|| закончанае трыванне: узбударажыць.

|| зваротны стан: бударажыцца.

будачнік назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Той, хто нясе каравульную службу ў будцы, жыве ў каравульнай чыгуначнай будцы.