Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

блага безасабовая форма | выказнік

  1. Пра дрэнныя, неспрыяльныя абставіны.

    • Жывецца не б.
  2. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан каго-н.

    • Чалавеку зрабілася б.

благавешчанне назоўнік | ніякі род

Адно з веснавых хрысціянскіх свят.

|| прыметнік: благавешчанскі.

благаславенны прыметнік | высокае, высокага стылю

Варты падзякі, хвалы, захаплення; шчаслівы, багаты.

  • Б. час.
  • Б. край.

благаславіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перахрысціць са словамі малітвы і пажадаць шчасце.

    • Б. молодых.
  2. З добрым пажаданнем накіраваць на што-н. Б. на подзвігі.

|| незакончанае трыванне: благаслаўляць.

|| назоўнік: благаславенне.

благата назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. гл. благі.

  2. Зло, дрэнны ўчынак.

  3. м. і ж. Благі, злы чалавек.

    • Доброму чалавечку добра і ў запечку, а благаце — блага і на куце (прыказка).

благі прыметнік

  1. Які не мае станоўчых якасцей, не адпавядае патрабаванням.

    • Благія землі.
    • Б. чалавек.
  2. Дрэнны ў маральных адносінах.

    • Б. ўчынак.
  3. Худы, з хваравітым выглядам.

    • Б. з твару.
  4. Непрыемны для іншых (пра манеры, характар і пад.).

    • Благія прывычкі.
    • Благое вока — у народным павер’і: вока, позірк якога прыносіць няшчасце.

|| назоўнік: благата.

блакада назоўнік | жаночы род

  1. Акружэнне войск праціўніка з мэтай знішчэння, а таксама ізаляцыя якой-н. дзяржавы, горада.

    • Б. Ленінграда.
    • Эканамічная б.
  2. Выключэнне функцый якога-н. органа або сістэмы арганізма (спецыяльны тэрмін).

    • Навакаінавая б.

|| прыметнік: блакадны.

блакгаўз назоўнік | мужчынскі род

Абарончае ўмацаванае збудаванне для вядзення кругавога кулямётнага або артылерыйскага агню.

|| прыметнік: блакгаўзны.

блакнот назоўнік | мужчынскі род

Запісная кніжка з адрыўнымі лістамі.

|| прыметнік: блакнотны.

  • Блакнотныя лісткі.

блакіраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Арганізаваць (-зоўваць) блакаду.

    • Б. партызан.
    • Б. дарогу (пераноснае значэнне: перагарадзіць (-роджваць) праход, шлях і пад.).
  2. Закрыць (-ываць) пуць паміж станцыямі, карыстаючыся блакіроўкай (у 2 знач. і спецыяльны тэрмін).

|| назоўнік: блакіраванне і блакіроўка.