Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

бег назоўнік | мужчынскі род

  1. Рух, перамяшчэнне, прі якім моцна адштурхоўваюцца нагамі ад зямлі.

    • Б. на месцы.
    • Марафонскі б. (від спартыўнага спаборніцтва).
  2. пераноснае значэнне: Наогул — імкліва перамяшчэнне чаго-н.

    • Б. часу.

|| прыметнік: бегавы.

  • Бегавая дарожка.

беганіна назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Безупынны рух бягом у розных напрамках.

    • Б. дзяцей.
  2. пераноснае значэнне: Заняткі, турботы, якія патрабуюць спешкі, бегання па розных месцах.

    • Сёння цэлы дзень займаўся беганінай.

бегаць1 дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Тое, што і бегчы (у 1 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова ці ў розных напрамках.

    • Мурашкі бегаюць.
  2. Часта бываць у каго-н., хадзіць да каго-н.

    • Б. па хатах.
  3. Заляцацца да каго-н. (размоўнае).

    • Б. за дзяўчынай.
  4. Займацца бегам як спортам.

    • Б. хутчэй за ўсіх.
  5. Хутка рухацца (аб прадметах, пальцах, вачах і пад. і размоўнае).

    • Вочы так і бегаюць, як у злодзея.
    • Па завуголлі бегаць (размоўнае неадабральнае) — пазбягаць працы.
    • Па нітачцы бегаць (размоўнае неадабральнае) — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.

|| назоўнік: беганне.

бегаць2 дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Пра перыяд палавой актыўнасці ў кароў.

|| назоўнік: беганне.

бегемот назоўнік | мужчынскі род

Буйная парнакапытная млекакормячая жывёліна, якая жыве ў прэснаводных вадаёмах трапічнай Афрыкі.

|| прыметнік: бегемотны.

беглы прыметнік

  1. Які ўратаваўся ўцёкамі (гістарычнае).

    • Б. селянін.
    • Прытуліць беглага (у знач. назоўнік)
  2. Не вельмі ўважлівы, павярхоўны, хуткі, дастаткова свабодны.

    • Б. позірк.
    • Беглае чытанне.
    • Беглыя галосныя (спецыяльны тэрмін) — галосныя гукі о і е, якія ёсць у адных формах слова і знікаюць у другіх (напр. сон — сну).

|| назоўнік: бегласць.

бегчы дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Хутка рухацца, перамяшчацца, рэзка адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі.

    • Б. па вуліцы.
    • Б. трушком.
  2. пераноснае значэнне: Імкліва перамяшчацца ў якім-н. напрамку, несупынна цячы патокам.

    • Кроў бяжыць па жылах.
  3. пераноснае значэнне: Праходзіць, працякаць (пра час, жыццё).

    • Бягуць гады.
  4. Ратавацца ўцёкамі.

    • Б. з полону.
  5. Пашырацца, даносіцца, далятаць, распаўсюджвацца (пра чуткі, звесткі).

    • Добрая вестка ляжыць, а дрэнная па дарозе бяжыць (прыказка).
    • Бегма (бягом) бегчы (размоўнае) — вельмі спяшацца; не ісці, а бегчы.
    • Бегчы без аглядкі (размоўнае) — вельмі хутка бегчы.
    • Бегчы (ісці) куды вочы гладзяць (размоўнае) — без пэўнага кірунку, не выбіраючы шляху.

бедаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Цярпець душэўныя пакуты; выказваць перажыванні, смутак; клапаціцца аб кім-, чым-н.

    • Б. аб дзіцяці.
  2. Жыць у нястачы; гараваць.

|| назоўнік: бедаванне.

бедачына назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Небарака, няўдачнік.

  • Так і загінуў б.

бедната назоўнік | жаночы род

  1. зборны назоўнік: Бедныя людзі, беднякі.

    • Вясковая б.
  2. Тое, што і беднасць (гл. бедны ў 1 знач.).

    • Б. не загана.