Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

аўгіевы прыметнік

Аўгіевы стайні — пра вельмі запушчанае памяшканне або пра справы, якія знаходзяцца ў крайнім беспарадку.

аўдавелы прыметнік

Які стаў удаўцом (удавою).

  • А. чалавек.

|| назоўнік: аўдавеласць.

аўдавець дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць удаўцом або ўдавою.

аўдыенцыя назоўнік | жаночы род

Афіцыйны прыём у высокапастаўленай дзяржаўнай асобы.

  • Даць аўдыенцыю.

аўдыторыя назоўнік | жаночы род

  1. Памяшканне для чытання лекцый.

  2. зборны назоўнік: Слухачы лекцыі, даклада і пад.

    • Студэнцкая а.

|| прыметнік: аўдыторны.

аўкцыён назоўнік | мужчынскі род

Публічны продаж маёмасці, калі пакупніком становіцца той, хто дасць большую суму.

  • Прадаць з аўкцыёну.

|| прыметнік: аўкцыённы.

  • А. продаж.

аўра назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Ззянне вакол галавы, цела, якое паказваецца як німб, арэол і ўяўляецца як праява душы, духу.

  2. У парапсіхалогіі: тое, што і біяполе.

аўрал назоўнік | мужчынскі род

  1. Спешная сумесная работа на марскім судне, у якой удзельнічае ўвесь асабовы склад карабля.

  2. пераноснае значэнне: Вельмі спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая кепскай арганізацыяй справы (размоўнае).

|| прыметнік: аўральны.

аўстралійцы назоўнік | мужчынскі род

  1. Назва карэннага насельніцтва Аўстраліі.

  2. Агульная назва ўсяго сучаснага насельніцтва Аўстраліі.

|| жаночы род: аўстралійка.

|| прыметнік: аўстралійскі.

аўстрыйцы назоўнік | мужчынскі род

Народ германскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Аўстрыі.

|| жаночы род: аўстрыйка.

|| прыметнік: аўстрыйскі.