Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

аэра прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая абазначае адносіны да авіяцыі, паветраплавання, напр. аэранавігацыя, аэравакзал, аэрапорт.

аэравакзал назоўнік | мужчынскі род

Вакзал аэрапорта.

|| прыметнік: аэравакзальны.

аэрадром назоўнік | мужчынскі род

Пляцоўка з рознымі збудаваннямі для стаянкі, узлёту, пасадкі і абслугоўвання самалётаў, верталётаў, планераў.

|| прыметнік: аэрадромны.

аэрадынаміка назоўнік | жаночы род

Раздзел аэрамеханікі, які вывучае супраціўленне паветра і газаў пры руху розных цел.

|| прыметнік: аэрадынамічны.

аэралогія назоўнік | жаночы род

Навука, якая вывучае ўласцівасці высокіх пластоў атмасферы.

|| прыметнік: аэралагічны.

аэрамеханіка назоўнік | жаночы род

Раздзел механікі, які вывучае газападобныя асяроддзі і іх уздзеянні на апушчаныя ў іх целы.

|| прыметнік: аэрамеханічны.

аэранавігацыя назоўнік | жаночы род

Навука аб метадах і сродках ваджэння лятальных апаратаў па намечаным шляху; паветраная навігацыя.

|| прыметнік: аэранавігацыйны.

аэранаўт назоўнік | мужчынскі род

Паветраплавальнік.

аэранаўтыка назоўнік | жаночы род

Тэорыя і практыка паветраплавання.

аэраплан назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт.

|| прыметнік: аэрапланавы і аэрапланны.