Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ашаламленне назоўнік | ніякі род

Стан узрушэння, збянтэжанасці.

  • На яго найшло нейкае а.

ашаламляльны прыметнік

Які можа ашаламіць.

  • Ашаламляльныя весці.

|| назоўнік: ашаламляльнасць.

ашаламіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Разгубіцца, здзівіцца.

|| незакончанае трыванне: ашаламляцца.

ашаламіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Задурыць галаву.

    • Несціханы лямант ашаламіў галаву.
  2. Надта здзівіць, азадачыць, зрабіць моцнае ўражанне.

    • Нечаканая тэлеграма ашаламіла яго.

|| незакончанае трыванне: ашаламляць.

ашаляваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абшыць дошкамі.

  • А. хату.

|| незакончанае трыванне: ашалёўваць.

|| назоўнік: ашалёўка і ашалёўванне.

ашалёвачны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Звязаны з ашалёўкай, прызначаны для ашалёўкі.

  • А. матэрыял.
  • Ашалёвачныя работы.

ашатраваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абадраць, ачысціць зерне перад памолам.

  • А. мяшок ячменю.

ашклянелы прыметнік

Які стаў падобны на шкло, застылы.

  • Ашклянелыя вочы.

ашкліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зашкліць, уставіць шкло.

  • А. вокны.

ашморгаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і абшморгаць.

|| незакончанае трыванне: ашморгваць.

|| аднакратны дзеяслоў: ашмаргнуць.