Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ачаг назоўнік | мужчынскі род

  1. Устройства, прыстасаванне, дзе распальваюць агонь.

    • Гарыць агонь у ачагу.
    • Хатні а. (пераноснае значэнне: свой дом, сям’я).
  2. пераноснае значэнне: Месца, адкуль што-н. распаўсюджваецца, цэнтр чаго-н. (кніжнае).

    • А. асветы.
    • А. землетрасення.
    • А. хваробы.

|| прыметнік: ачаговы.

ачалавечыцца дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне

Стаць падобным на чалавека, ператварыцца ў чалавека.

|| незакончанае трыванне: ачалавечвацца.

|| назоўнік: ачалавечанне і ачалавечванне.

  • А. малпы.

ачамярэлы прыметнік | размоўнае

Абрыдлы, які апрацівеў.

ачамярэць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Стаць горкім, як чэмер; надакучыць, абрыдзець.

  • Ачамярэла мне гэта балаганная музыка.

ачапіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Акружыць з мэтай аховы або спынення доступу куды-н.

  • А. плошчу.

|| незакончанае трыванне: ачапляць.

|| назоўнік: ачапленне.

ачараваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць прыемнае ўражанне; зачараваць.

  • Спявачка ачаравала сваім голасам.

|| незакончанае трыванне: ачароўваць.

ачарсцвелы прыметнік

Грубы, бяздушны, чэрствы; падсохлы.

  • А. хлеб.
  • Ачарсцвелая душа.

|| назоўнік: ачарсцвеласць.

ачасаць1 дзеяслоў | закончанае трыванне

Ачысціць часаннем.

  • А. лён.

|| незакончанае трыванне: ачэсваць.

ачасаць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Чэшучы сякерай, падраўняць.

  • А. бервяно.

|| незакончанае трыванне: ачэсваць.

ачахлы прыметнік

Які астыў, негарачы.

  • А. прысак.