Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

афарбоўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. фарбаваць.

  2. Колер або спалучэнне колераў.

    • Прыгожая а. птушкі.
  3. пераноснае значэнне: Сэнсавае, выразнае адценне чаго-н.

    • Стылістычная а. слова.

афармленне назоўнік | ніякі род

  1. гл. аформіцца, -ць.

  2. Знешні выгляд, форма чаго-н.

    • А. вітрын магазіна.
    • Святочнае а. горада.

афарміцель назоўнік | мужчынскі род

Работнік па афармленню чаго-н.

|| жаночы род: афарміцельніца.

|| прыметнік: афарміцельскі.

афарызм назоўнік | мужчынскі род

Кароткае трапнае выслоўе.

|| прыметнік: афарыстычны.

афарыстычны прыметнік

  1. гл. афарызм.

  2. Які змяшчае ў сабе афарызм.

    • А. стыль.
    • Афарыстычная мова.

|| назоўнік: афарыстычнасць.

афганцы назоўнік | мужчынскі род

Асноўнае насельніцтва Афганістана.

|| жаночы род: афганка.

|| прыметнік: афганскі.

афект назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Стан моцнага ўзбуджэння і страта самакантролю.

|| прыметнік: афектыўны.

афектаваны прыметнік | кніжнае

Прасякнуты афектацыяй, з афектацыяй.

  • А. тон.

|| назоўнік: афектаванасць.

афектацыя назоўнік | жаночы род

Ненатуральная, звычайна наўмысная ўзбуджанасць у паводзінах, у маўленні.

аферыст назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца афёрамі, прайдзісвет.

|| жаночы род: аферыстка.