Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ат выклічнік

  1. Пры перадачы рашучасці, адчаю.

    • — Ат, усё роўна!
  2. Пры перадачы бестурботнасці.

    • — Ат, што пра тое казаць.
  3. Пры выказванні нязгоды, адмаўлення.

    • — Ат, не крывіце душой.
  4. Пры выказванні прыкрасці, незадаволенасці.

    • — Ат, знайшлі каго слухаць!

атабарыцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Уладкавацца дзе-н., размясціцца.

  • Атабарыліся за лесам, абжыліся.

|| незакончанае трыванне: атабарвацца.

атава назоўнік | жаночы род

Трава, што вырасла Ў той жа год на месцы скошанай.

|| прыметнік: атаўны.

атаварыцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Атрымаць належны тавар, а таксама ўвогуле купіць што-н.

|| незакончанае трыванне: атаварвацца.

атаварыць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Выдаць ці атрымаць тавар (як выкананне якога-н. абавязацельства).

|| незакончанае трыванне: атаварваць.

атавізм назоўнік | мужчынскі род

Праяўленне ў патомкаў прыкмет, што былі ўласцівы яго аддаленым продкам (звычайна пра з’явы выраджэння, ненармальнасці).

|| прыметнік: атавістычны.

  • Атавістычныя праяўленні.

атака назоўнік | жаночы род

  1. Імклівы напад войск на праціўніка.

    • Адбіць атаку.
  2. пераноснае значэнне: Рашучы наступ (у спрэчцы, у гульні і пад.).

атакаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Пайсці (ісці) у атаку.

  • А. праціўніка.

атам назоўнік | мужчынскі род

Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая складаецца 3 ядра і электронаў.

  • А. кіслароду.
  • Расшчапленне атама.

|| прыметнік: атамны і атамарны.

  • Атамная вага.
  • Атамная энергія.
  • Атамная бомба.
  • Атамная электрастанцыя.
  • Атамнае ядро.
  • Атамарны кісларод.

атаман назоўнік | мужчынскі род

  1. Ваеннаадміністрацыйная пасада ў казацкіх абласцях і войсках.

    • Казацкі а.
    • Цярпі, казак, атаманам будзеш (прымаўка).
  2. пераноснае значэнне: Важак якой-н. банды, шайкі і пад.

    • А. разбойнікаў.

|| прыметнік: атаманскі.