Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ас назоўнік | мужчынскі род

Выдатны лётчык, майстар паветранага бою.

  • Лётчыкі-асы.
  • Ас у сваёй справе (пераноснае значэнне: вялікі майстар сваёй справы).

аса назоўнік | жаночы род

Перапончатакрылае насякомае з джалам.

  • Асой у вочы кідацца.

|| прыметнік: асіны.

  • Асінае гняздо (таксама пераноснае значэнне: пра зборышча шкодных людзей, ворагаў і пад.).

асаблівасць назоўнік | жаночы род

Характэрная прымета, адметная якасць, уласцівасць каго-, чаго-н.

  • А. дзіцячага характару.
  • Асаблівасці правапісу беларускай мовы.

асаблівы прыметнік

Адметны, не такі, як усе; больш значны, чым звычайна.

  • Асаблівае старанне.

асабняк назоўнік | мужчынскі род

Добраўпарадкаваны дом гарадскога тыпу, прызначаны для адной сям’і.

асабовы прыметнік

  1. гл. асоба.

  2. Які мае адносіны да пэўнай асобы, пэўных асоб.

    • А. рахунак (рахунак у банку, адкрыты на імя пэўнай асобы).
    • Асабовая справа (папка з дакументамі якой-н. асобы, што працуе ў пэўнай установе).
    • А. склад, састаў (рабочыя, служачыя якой-н. установы, вайсковай часці і пад.).

асабісты прыметнік

  1. Які належыць, уласцівы якой-н. асобе, прызначаны для абслугі якой-н. асобы. Асабістая бібліятэка.

    • Асабістая думка.
  2. Які датычыцца якой-н. асобы, закранае яе інтарэсы, накіраваны на якую-н. асобу, звязаны з прыватным, сямейным жыццём.

    • Асабістая крыўда.
    • Асабістае шчасце.
    • Спалучэнне асабістага (назоўнік) з грамадскім.
  3. Які ажыццяўляецца якой-н. асобай, зыходзіць ад якой-н. асобы.

    • А. прыклад.
    • Асабістая ініцыятыва.

асавелы прыметнік | размоўнае

Напаўсонны, расслаблены, напаўпрытомны.

  • Асавелыя вочы.

|| назоўнік: асавеласць.

асавець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Стаць санлівым, расслабленым.

асавік назоўнік | мужчынскі род | абласное

Падасінавік.

  • Кош асавікоў.