Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ар назоўнік | мужчынскі род

Мера зямельнай плошчы ў метрычнай сістэме, роўная 100 м2.

арабеска назоўнік | жаночы род

  1. Складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак, лісця і пад. першапачаткова ў духу арабскага стылю (спецыяльны тэрмін).

  2. множны лік: Збор невялікіх літаратурных ці музычных твораў (кніжнае).

|| прыметнік: арабескавы.

арабы назоўнік | мужчынскі род

Народы семітычнай моўнай групы, якія насяляюць Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку.

|| жаночы род: арабка.

|| прыметнік: арабскі.

арабіна назоўнік | жаночы род

Тое, што і рабіна.

  • Палымнеюць арабіны.

|| памяншальная форма: арабінка.

|| прыметнік: арабінавы.

арабіст назоўнік | мужчынскі род

Вучоны, спецыяліст у галіне арабістыкі.

|| жаночы род: арабістка.

арабістыка назоўнік | жаночы род

Сукупнасць навук аб мове, культуры і гісторыі арабаў.

арагавець дзеяслоў | закончанае трыванне

Зацвярдзець, пакрыцца рагавой луской.

  • Скура арагавела.

|| назоўнік: арагавенне.

араграфія назоўнік | жаночы род

Раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае рэльеф зямной паверхні.

|| прыметнік: араграфічны.

аракул назоўнік | мужчынскі род

  1. У антычным свеце: жрэц-прадказальнік волі бажаства, які даваў адказы на розныя пытанні.

  2. пераноснае значэнне: Пра таго, чые меркаванні прызнаюцца бясспрэчнай ісцінай (іранічны сэнс).

|| прыметнік: аракульскі.

аракчэеўшчына назоўнік | жаночы род

У пачатку 19 ст. ў Расіі: рэжым неабмежаванага паліцэйскага дэспатызму, самавольства ваеншчыны і насілля над народам (ад імя Аракчэеева, міністра-дэспата).