Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

анабіёз назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Рэзкае зніжэнне жыццёвых працэсаў у арганізме з наступным аднаўленнем іх пры спрыяльных умовах.

|| прыметнік: анабіятычны і анабіёзны.

анагр назоўнік | мужчынскі род

Дзікі асёл, які водзіцца ў Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

|| прыметнік: анагравы.

анаконда назоўнік | жаночы род

Вельмі вялікіх памераў змяя сямейства ўдаваў, якая жыве па берагах рэк, азёр Паўднёвай Амерыкі.

|| прыметнік: анакондавы.

аналаг назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Тое, што з’яўляецца падабенствам чаго-н., адпаведнасцю з чым-н.

|| прыметнік: аналагавы.

аналагічны прыметнік

Падобны, такі ж.

  • А. выпадак.

|| назоўнік: аналагічнасць.

аналогія назоўнік | жаночы род | кніжнае

Падабенства ў якіх-н. адносінах паміж прадметамі, з’явамі і паняццямі. Правесці аналогію паміж з’явамі.

  • Поўная а.

аналой назоўнік | мужчынскі род

Высокі столік з пакатым верхам, на які ў царкве кладуць кнігі, абразы і іншыя прадметы.

|| прыметнік: аналойны.

аналы назоўнік

Запіс найбольш значных падзей па гадах, летапіс. У аналах гісторыі (пераноснае значэнне: аб чым-н. значным, гераічным, што ўвайшло ў гісторыю; высокае).

аналіз назоўнік | мужчынскі род

  1. Метад навуковага даследавання шляхам разгляду асобных бакоў, уласцівасцей, састаўных частак чаго-н. і процілегласць сінтэз.

  2. Усебаковы разбор, разгляд чаго-н.

    • А. новага рамана.
  3. Вызначэнне саставу рэчыва.

    • А. крыві.
    • Хімічны а.
    • Аналіз матэматычны — адзін з раздзелаў вышэйшай матэматыкі.

|| прыметнік: аналітычны.

  • А. розум (схільны да аналізу).
  • А. метад.

аналізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) аналіз (у 1 і 2 знач.) чаго-н.

  • А. мастацкі твор.

|| закончанае трыванне: прааналізаваць.